Зяблівае ворыва не спыняецца
У гаспадарках раёна на ўсю моц скарыстоўваюць спрыяльныя пагодныя ўмовы, каб справіцца з заданнем па ўздыму зябліва. Сёлета правесці гэты агратэхнічны прыём запланавана на 16698 гектарах.
Варта адзначыць, што работы на гэтым участку сельгасвытворчасці складваюцца нядрэнна. З вызначанай заданнем плошчы зяблівае ворыва праведзена на 14731 гектары, што складае 88 працэнтаў. Паспяхова справіліся з ім механізатары сельгаспрадпрыемстваў “Чырвоны Бор” і “Бялёў”, а таксама акцыянернага таварыства “Тураўшчына”. У апошняй гаспадарцы ўздым зябліва праведзены на 5 тысячах гектараў. Гэта самая буйная плошча па раёну.