Да завяршэння набліжаюцца ў Жыткавіцкім раёне работы па падкормцы азімых культур мінеральнымі тукамі
Вынікова і хутка на гэтым участку сельгасканвеера спрацавалі спецыялісты акцыянерных таварыстваў “Прыазёрскае-Агра” і “Людзяневічы”, якія ўжо завяршылі гэтую работу поўнасцю.
Лічаныя гектары азіміны засталося падкарміць і земляробам КСУПа “Коленскае”. У раёне другая падкормка мінеральнымі тукамі палеткаў з азімымі культурамі праведзена больш чым на дзевяці з паловай тысячах гектараў з 11371, што складае 84 працэнты да задання.
Дарэчы, на палях з азімінай работнікі сельгаспрадпрыемстваў распачалі яшчэ адзін важны этап доглядных мерапрыемстваў – хімпраполкі. Неабходныя для правядзення гэтага агратэхнічнага прыёму машыны вывелі на свае палеткі механізатары КСУПа “Бялёў” і ААТ “Людзяневічы”. Усяго хімпрэпаратамі азімыя культуры ў раёне запланавана апрацаваць на 4646 гектарах.
Сяргей Белка.