Добра папрацаваў на перапрацоўцы бярозавіку калектыў філіяла акцыянернага таварыства «Тураўшчына» «Тураўскі кансервавы камбінат»
Амаль чатырыста тон бярозавіку перапрацаваў калектыў філіяла акцыянернага таварыства “Тураўшчына” “Тураў-скі кансервавы камбінат” у сёлетнім сезоне, што значна больш чым у мінулым годзе.
Поспеху ў справе перапрацоўшчыкам спрыяла тое, што не было перабояў з пастаўкамі сыравіны. Бярозавік кіраўніцтва прадпрыемства закупляла адразу ў некалькіх лясгасах вобласці. Гэта ў Жыткавіцкім, Петрыкаўскім, Калінкавіцкім, Мазырскім і Лельчыцкім. Своечасова былі набыты ў неабходнай колькасці і слоікі, іншыя кампаненты для перапрацоўкі соку. Цяпер на кансервавым камбінаце афармляюцца неабходныя дакументы, каб адпраўляць сваю вітамінную прадукцыю спажыўцам, якія маюцца па ўсёй краіне. Таму гандаль бярозавікам, які вырабілі тураўскія перапрацоўшчыкі пачнецца ў хуткім часе.