Франтавы шлях пятнаццацігадовага Пятра Круковіча з вёскі Мілевічы Жыткавіцкага раёна
Да вайны Пятру Круковічу давялося скончыць чатыры класы польскай школы. Пазней, у час вайны, калі патрэбна было данесці да камандзіра пэўную інфармацыю, усё запісвaў па-польску.
Гляджу на сённяшніх пятнаццацігадовых юнакоў і думаю: што ў іх за плячыма, што яны могуць зрабіць самастойна? Як бы сёння яны глядзелі на тыя падзеі часоў вайны, якія давялося бачыць будучаму пятнаццацігадоваму воіну — Пятру Круковічу?
Урочышча Каланое — месца былой партызанскай дыслакацыі. Гэта вялікая балоцістая мясціна, з востравам пасярэдзіне. Пазней тут нават аэрадром будзе. На пачатку вайны спецыяльна з Масквы сюды была закінута спецгрупа. Задача канкрэтна акрэслена — разведка. Лёс гэтых людзей невядомы. Пасля ix знікнення, з восенi 1942 года, менавіта ў гэтым урочышчы стаў дзейнічаць партызанскі атрад «1 Мая», брыгада 51. Партызанскія атрады злучэння палкоўніка Лінькова дзейнічалі на часова акупіраванай нямецка-фашысцкімі войскамі тэрыторыі Бeлapyci i выконвалі разведвальныя i дыверсійныя заданні Генеральнага штаба Чырвонай аpмii.
— У 1943 годзе ў адным з атрадаў, будучы падлеткам, быў i я, — успамінае Пётр Арцёмавіч. — Нашым атрадам камандаваў Банаў Іван Мікалаевіч (Чорны). Пасля вайны яму было нададзена званне Героя Савецкага Саюза. Непасрэдным нашым камандзірам быў Г.М. Лінькоў (Баця). Таму ў народзе нас называлі «бацінцамі». Звацца «бацінцамі» было пачэсна. Розную работу пры атрадзе прыходзілася выконваць. На першых парах удзень пасвіў авечак, уначы — коней. Удзень часта статак мог натыкацца на паліцаяў. Убачыўшы ix, я адразу павінен быў хавацца, а яны маглі адбіць колькі хацелі авечак ад статка. Часта выконваў заданне камандзіра па пераправе разведчыкаў праз Случ. Tpoxi пасталеўшы, ужо ў 1944 годзе, быў сувязным паміж атрадамі i групамі. Аднойчы тpaпіў у pyкi паліцаяў. Добра, што пры мне была толькі вусная інфармацыя, а то ўжо i развітаўся б з жыццём. Адным словам, на вайне, як на вайне.
Пётр Арцёмавіч раптам змоўк i задумаўся. Вочы набеглi слязьмі. Напэўна, ён яшчэ нешта прыгадаў… «Памятаю яшчэ аднаго героя. Канапацкім Іванам звалі. Зрэдку я бачыў яго ў атрадзе. У Мікашэвічах пры немцах ён быў кінамеханікам, кіно круціў. Па даручэнні партызан ён павінен быў узарваць клуб з немцамі. Узрыўчатку Канапацкі, напэўна, падключыў да апарата, а сам уцёк. Не паспеў папярэдзіць бацькоў. На наступную раніцу немцы расстралялі ўсю яго сям’ю. Гэта ж не смешкі знішчыць каля ста фрыцаў адразу».
Слухаючы гэтага састарэлага i ўжо хворага чалавека, я думала аб тым, што ж гэта быў за такі час, калі людзі свядома iшлi на смерць, не мелі ў душы нi страху, нi думак аб будучым i аддавалі ўсё дзеля вызвалення сваёй Радзімы.
Са студзеня 1944 года, былы пастушок i разведчык уваходзіў у склад групы старшыны Яўхіма Ільіча Кулундука, якая выконвала заданні па разбурэнні чыгунак i падрыву воінскix эшалонаў праціўніка. Колькі спушчана над адхон намі, прыгадвае Пётр Арцёмавіч, на мікашэвіцкай станцыі нямецкіх цягнікоў з боепрыпасамі, танкамі i розным іншым. Мне здаецца, што з нашай дапамогай i перамога хутчэй прыйшла. Кожны на той час paбiў сваю работу. Усіх нас аб’ядноўвала адно — paзбіць фашыстаў. Пазней прыйдзецца аднаўляць уласнаручна разбураныя дарогі.
Частка атрада Чорнага стаяла на тэрыторыі Украіны. На той час ён ужо быў гэткім жа воінам, як i ўсе. Сярод узнагарод Пятра Арцёмавіча — адна на ўкраінскай мове «50 років вызвалення Украіны».
Пасля вайны яшчэ сем гадоў служыў у арміі. Служба заключалася ў добраўпарадкаванні дарог, разбураных гарадоў. 3 пачатку службы ахоўваў палонных немцаў. Гэта было ў горадзе Maгнітагорскy.
— 3 арміі я вярнуўся ў Мілевічы ў 1952 годзе. У той час патрэбна было здаць кожнаму, каму споўнілася 18 гадоў, 40 кілаграмаў мяса, яйкі, масла. У каго не было ўсяго гэтага, прыходзілася купляць. Але здаць павінны былі ўсе. Заробак за дзень складаў усяго 200 грамаў хлеба.
У 1952 годзе ён ажаніўся. Вяселля не было. Паўсюдна голад i нястача. Родныя яго не сустрэлі. У час аблавы ў 1942 годзе разам з іншымі жыхарамі Мілевіч былі спалены маці, брат i дзве сястры. 3 першай жонкай нарадзілі тpaix дзяцей. Але неяк не ладзілася жыццё. Разышоўся. 3 другой жонкай пражыў 46 гадоў.
Працаваў гадоў пяць памочнікам ветырынарнага ўрача, санітарам. Затым 13 гадоў адпрацаваў на смолзаводзе. У 1970 годзе, калі развіццё саўгаса «Случ» было ў самым разгары, патрэбны былі санітары, i яго зноў запрасілі на ранейшую пасаду, дзе дапрацаваў да пенсіі. Акрамя гэтага, пacвіў кароў. I сёння да яго звяртаюцца людзі, калі захварэе кароўка. Параіць, якое лякарства купіць для дамашняй жывёлы. Цяпер часцей за ўсё возяць, каб аказаў дапамогу, — хадзіць няма сілы. Для Пятра Арцёмавіча, напэўна, i сёння вельмі важна быць карысным людзям.
У 1987 годзе пайшоў на пенсію. Да таго часу, пакуль не раскідаўся саўгас, уважліва адносілася да яго кіраўніцтва. На сённяшні дзень ён не застаецца без увагі прадстаўнікоў мясцовай улады i, канешне, вучняў школы, якія дапамогуць пакалоць i скласці дровы, загрэбці двор, вымыць падлогу i проста шчыра пагутараць. «Гляджу на сённяшніх дзяцей i думаю: якое шчасце, што яны ніколі не ўбачаць таго, што давялося ўбачыць i перажыць нам, дзецям мінулай вайны», – гаворыць ветэран.
Жыццё кожнага з былых ветэранаў, кожнага з тых, хто прайшоў часы ваеннага ліхалецця, можна назваць геройскім. Можна толькі здзіўляцца i вучыцца ў ix мужнасці, вытрымцы i вялiкaмy жаданню жыць. А мы ў сваю чаргу павінны быць не толькі ўдзячнымі нашчадкамі, але i клапатлівымі дзецьмі, унукамі, i, увогуле, годнымі грамадзянамі сваёй краіны.
В. Емельяновіч,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры Мілевіцкага дзіцячага
сада-сярэдняй школы.