Свой працоўны вопыт у бухгалтэрыі Таццяна Ярмош упершыню пачала атрымліваць у аддзеле рабочага забеспячэння Жыткавіцкага леспрамгаса
Сюды яна прыйшла працаваць па размеркаванні пасля заканчэння гандлёва-эканамічнай навучальнай установы. У дарожна-будаўнічае ўпраўленне №21 яна ўладкавалася намеснікам галоўнага бухгалтара па пераводу і працуе тут з 1988 года па сённяшні дзень.
Увайсці ў калектыў ёй было не складана, бо ўсё жыццё яна сыходзіцца з людзьмі вельмі проста, а вось што тычыцца рабочай сітуацыі, то тут ёй давялося навучацца некаторым рэчам практычна з нуля. Аднак у гэтай справе ў Таццяны Сцяпанаўны быў верны памочнік — яе настаўнік, галоўны бухгалтар Людміла Маркварт. З тых часоў Таццяна Ярмош ні разу не пашкадавала аб абранай прафесіі, бо яшчэ са школы яна любіла дакладнасць і разлік ва ўсіх справах.
Улік і кантроль гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, падвядзенне вынікаў, аналіз усіх гаспадарчых аперацый, якія фарміруюць сабекошт, выручку і прыбытак — вось галоўныя задачы намесніка галоўнага бухгалтара. І з гэтым старанная работніца спраўляецца паспяхова.
Свой вольны час Таццяна Сцяпанаўна праводзіць на дачы, дзе вырошчвае кветкі, агародніну і іншыя культуры.
Сяргей Кулакевіч.