У парк імя Гамолкі Жыткавічаў прыйшла рэканструкцыя
Пачалося добраўпарадкаванне гарадскога парку імя Міколы Гамолкі.
Да работы прыцягнуты некалькі арганізацый райцэнтра, хаця асноўныя аб’ёмы выканаюць спецыялісты камунальнай службы. Яны ўжо дэманціравалі плітку ля фантана і бардзюры ўздоўж пешаходных дарожак, старыя ліхтары, падвезлі грунт. Актыўна камунальшчыкамі вывозяцца спілаваныя аварыйныя дрэвы і выкарчаваныя пні.
А ўжо на раённым суботніку будуць высаджаны новыя дрэўцы. Увогуле, згодна з праектам, абнаўленне чакае не толькі зялёную зону парку. Тут таксама нанава пракладуць асфальтаваныя дарожкі, установяць лавы, малыя архітэктурныя формы, ліхтары, абновяць фантан. Як зазначыў дырэктар КУП “Жыткавіцкі камунальнік” Алег Савосценка, усе работы па рэканструкцыі гарадскога парку плануецца завяршыць да дзевятага мая.
Сяргей БЕЛКА.