2016-ты аб’яўлены Годам культуры
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў Указ №522 «Аб аб’яўленні 2016 Годам культуры».
Указ прыняты з мэтамі аб’яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў.
Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры, які закранае ўсе сферы дзейнасці (культура вытворчасці і земляробства, культура сямейных адносін і побыту, культура ўладкавання населеных пунктаў).
Значная ўвага будзе нададзена мерапрыемствам у сферы мастацкай культуры, якая з’яўляецца адным з асноўных сродкаў выхавання ў моладзі патрыятызму і павагі да Радзімы.
Таксама прадугледжваецца комплекс мерапрыемстваў, звязаны са знакавымі для культуры Беларусі юбілейнымі датамі.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.