Закіпела праца ў садах
У акцыянерным таварыстве “Тураўшчына” у гэтыя дні вядуцца доглядныя мерапрыемствы ў грамадскім садзе. Ён у гаспадарцы займае 140 гектараў.
Па стану на 9 сакавіка садаводы сельгаспрадпрыемства правялі абрэзку яблыневых дрэўцаў на 76 гектарах, што складае 54 працэнты ад агульнай плошчы. А вось працаўнікі камунальнага сельгаспрадпрыемства “Коленскае” з заданнем па абрэзцы свайго грамадскага сада справіліся. У гэтай гаспадарцы пладовыя дрэўцы апрацаваны на 20 гектарах.