Тры гаспадаркі раёна, КСУПы “Бялёў”, “Чырвоны Бор” і ААТ “Людзяневічы” распачалі ўборку
Тры гаспадаркі раёна, КСУПы “Бялёў”, “Чырвоны Бор” і ААТ “Людзяневічы”, у гэтыя дні распачалі ўборку зерневых культур.
Па стану на 12 ліпеня, як адзначыў галоўны аграном райсельгасхарчу Мікалай Жылан, абмалочана амаль дзвесце гектараў, а на грамадскія такі паступіла 320 тон збажыны.
– Убіраюцца не лепшыя ўчасткі, таму і сярэдняя ўраджайнасць пакуль складае толькі 20 цэнтнераў з гектара, – расказаў спецыяліст аграрнага ведамства раёна. – Упэўнены, што ў хуткім часе, калі да ўборкі прыступяць іншыя сельгаспрадпрыемствы, асабліва хлебаробы ААТ “Тураўшчына”, гэты паказчык вырасце.