У Жыткавічах спецыялісты Белтэлекама працягваюць мантаж валаконна-аптычных ліній

Больш за сямсот жыткавіцкіх абанентаў ужо карыстаюцца тэлефоннай сувяззю новага пакалення. У раённым цэнтры спецыялісты Белтэлекама працягваюць мантаж валаконна-аптычных ліній.

На тэхналогію GРОN поўнасцю пераведзены карыстальнікі мікрараёна Зубраня, зараз ідзе наладка ў шматпавярховых дамах Паўночнага, а з наступнага тыдня сувязісты будуць працаваць у Азёрным. Усяго оптавалакно сёлета прыйдзе ў 2600 кватэр райцэнтра. А напачатку восені яно заменіць тэлефонныя кабелі яшчэ 300 абанентаў горада Турава.

У сярэднім пераход на сучасную форму аднаго нумара прадпрыемству абыходзіцца ў 1300 рублёў. Абанент жа не плаціць ні капейкі, атрымліваючы больш якасную сувязь з наборам дадатковых паслуг. Адзіная нязручнасць, што пры пераабсталяванні вымушана змяняюцца лічбы набору, нумары тэлефонаў пачынаюцца з пяцёркі.

Услед за жыхарамі кватэр перавагі тэхналогіі РОN павінны адчуць і тыя, хто жыве ў прыватных сядзібах. Першымі такія сеткі плануецца пракласці ў мікрараёне новай забудовы Подаўж-3.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.