Жыткавіцкіе гімназісты зноў парадавалі сваімі поспехамі
Гімназісты зноў парадавалі сваімі поспехамі, дадаўшы ў скарбонку тры ўзнагароды ў інтэлектуальных спаборніцтвах.
У абласным конкурсе рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” перамогу атрымала навучэнка 10 класа Кацярына Пашук, а дзевяцікласніца Маргарыта Купрыяновіч стала ўладальніцай дыплома ІІІ ступені. Дзяўчаты на першым этапе выступалі з уласным эссэ ў суправаджэнні мультымедыйнай прэзентацыі, а потым выказваліся па вызначанай тэме.
Вучаніца 10 класа Надзея Нікіценка дабілася найвышэйшага выніку ў падобным конкурсе па рускай мове. Сярод шматлікіх прадстаўнікоў вобласці журы ацаніла яе ўдзел у дэбатах і прамову дыпломам І ступені.