Жніво ў раёне ўсё больш і больш набірае разгон
Па стану на 3 жніўня зерневыя і зернебабовыя абмалочаны на 2276 гектарах, што складае 18 працэнтаў уборачнай плошчы.
Валавы збор зерня атрыманы ў памеры 6540 тон пры сярэдняй ураджайнасці 28,7 цэнтнера з гектара. Несумненна, што значны ўклад у вышэйзгаданыя паказчыкі ўнесены лепшымі камбайнерамі і вадзіцелямі, машыністамі збожжатакоў, якія актыўна ўключыліся ў аб’яўленае райвыканкамам і прафсаюзам работнікаў АПК працоўнае саперніцтва, вынікі якога пастаянна падводзяцца лідарам грамадскай арганізацыі Уладзімірам Цімашчэнем. Хто ж яны — першыя ўладары важкіх намалотаў?
Лідарства на сёлетнім жніве
на трэцяе жніўня ўтрымліваюць:
у ААТ “Тураўшчына”:
— камбайнер Мікалай Віктаравіч Струк, які на камбайне СХ-8090, убраў 117 гектараў збажыны і намалаціў 636 тон зерня;
— вадзіцель Аляксандр Юзэфавіч Канстанцінаў, які на аўтамашыне МАЗ-555142 перавёз 776 тон зерня;
у КСУПе “Бялёў”:
— камбайнавы экіпаж у складзе Аляксандра Аляксандравіча Гаўрылава і Паўла Іванавіча Юшко, якія на камбайне КЗС-1218 убралі 59 гектараў каласавых і намалацілі 130 тон зерня;
— вадзіцель Уладзімір Рыгоравіч Руды, які на аўтамашыне МАЗ-555142 перавёз 163 тоны зерня;
у ААТ “Людзяневічы”:
— камбайнер Сяргей Сяргеевіч Ахоценка, які на камбайне КЗС-1218 убраў 85 гектараў каласавых і намалаціў 170 тон зерня;
— вадзіцель Юрый Мікалаевіч Сулкоўскі, які на аўтамашыне МАЗ-555142 перавёз 278 тон зерня;
у КСУПе “Чырвоны Бор”:
— камбайнер Максім Аляксеевіч Нікіцін, які на камбайне КЗС-10 убраў 36,5 гектара каласавых і намалаціў 71 тону зерня;
— вадзіцель Яўген Анатольевіч Макарэвіч, які на аўтамашыне МАЗ-650108 перавёз 190 тон зерня;
у КСУПе “Коленскае”:
— камбайнер Юрый Сяргеевіч Сакула, які на камбайне КЗС-1218 убраў 81 гектар каласавых і намалаціў 182 тоны зерня;
— вадзіцель Аляксандр Міхайлавіч Трафімовіч, які на аўтамашыне МАЗ-555142 перавёз 246 тон зерня;
у ААТ “Жыткавічыхімсервіс”:
— камбайнер Яўген Аляксандравіч Собалеў, які на камбайне КЗС-1218 убраў 95 гектараў каласавых і намалаціў 196 тон зерня.
Сярод аператараў зернесушыльных комплексаў лепшы працоўны здабытак у Фёдара Іванавіча Арцюховіча, Дзмітрыя Фёдаравіча Белка і Аляксандра Юльевіча Міхайлоўскага, якія дапрацавалі 2800 тон збажыны.
Сярод маладых камбайнераў і вадзіцеляў
найбольшы вынік у:
— камбайнера з ААТ “Тураўшчына” Аляксандра Васільевіча Кот, які на камбайне КЗС-1218 убраў 85 гектараў каласавых і намалаціў 460 тон зерня;
— вадзіцеля з ААТ “Тураўшчына” Міхаіла Мікалаевіча Акуліча, які на аўтамашыне МАЗ-555142 перавёз 470 тон зерня.
Сяргей БЕЛКА