Унікальная Жыткаўшчына: 10 фактаў
Унікальная Жыткаўшчына: 10 фактаў
1. Самы заходні рэгіён
Жыткаўшчына размяшчаецца на захадзе ад Гомеля на адлегласці 236 кіламетраў. Сучасныя межы раён набыў у шасцідзесятыя гады мінулага стагоддзя, калі ў выніку тэрытарыяльных пераўтварэнняў у краіне да яго далучаны шэраг сельсаветаў былых Тураўскага і Ленінскага раёнаў. Плошча нашага рэгіёна на цяперашні час складае 2916,3 квадратных кіламетра. Па велічыні мы ў вобласці на другім месцы. Зараз на самай заходняй тэрыторыі Гомельшчыны пражывае 35842 чалавекі, гэта 2,5 працэнта ад усяго насельніцтва вобласці.
2. Салодкая кукуруза
Толькі ў нашым раёне знаходзіцца адзінае прадпрыемства на Гомельшчыне, філіял “Тураўскі кансервавы камбінат” акцыянернага таварыства “Тураўшчына”, якое вырабляе кансерваваную салодкую кукурузу. За 2016 год з канвеера завода гэтай прадукцыі сышло 4474 тысяч умоўных слоікаў.
3. Лепшы экспарцёр
Годнае месца ў народнагаспадарчым комплексе вобласці займае і Тураўскі малочны камбінат, якія выпускае мяккія і паўцвёрдыя сыры. 77 працэнтаў прадукцыі ідзе на экспарт.
4. Буйнейшы вытворца торфабрыкету
Вялікую долю Жыткавіцкі край займае і ў структуры вырабу торфабрыкетаў. У пасёлку Чырвонае размешчана адно з двух наяўных у вобласці такіх прадпрыемстваў. Летась ААТ “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод” выпусціў гэтага віду паліва 106,1 тысячы тон. Буйнейшы вытворца торфабрыкету Буйнейшы вытворца торфабрыкету
5. Здабытчык сапрапелю
Унікальнай вытворчасцю ў вобласці з’яўляецца і здабыча сапрапелю, якую вядзе на возеры Чырвонае ААТ “Жыткавічыхімсервіс”. З дна вадаёма зпачатку азначанай дзейнасці намыта больш за адзін мільён дзвесце тысяч тон сыравіны. Здабытчык сапрапелю
6. Фермерскі ўклад
На Жыткаўшчыне працуе адна з самых паспяховых сялянскіх гаспадарак М.Р.Шруба. Напрыклад, па выніках работы за 2016 год доля агародніны жыткавіцкага фермера ў абласным аб’ёме, якую вырасцілі фермеры ў вобласці, займае больш за трэцюю частку. Такія ж значныя поспехі М.Р. Шруба і ў бульбаводстве і малочнай вытворчасці. У гэтых справах уклад Шруба ў абласную фермерскую скарбонку – 12 і 75 працэнтаў адпаведна.
7. Азёрны край
Жыткаўшчына – гэта край рэк і азёр. Тут знаходзіцца самае вялікае возера на Гомельшчыне – Чырвонае. Яго плошча 43,79 квадратных кіламетра, даўжыня 12,1 кіламетра, найбольшыя шырыня – 5,2 і глыбіня — чатыры метры. Другое па памерах возера ў вобласці, Белае, таксама размешчана ў нашым раёне. Яго плошча 1,56 квадратных кіламетра, а даўжыня 1,8 кіламетра. Азёрны край
8. Старажытны Тураў
На тэрыторыі рэгіёна стаіць другі па старажытнасці горад у краіне – Тураў. Упамінаецца ў пісьмовых крыніцах з 980 года як сталіца аднайменнага княства. Сёння тураў уваходзіць ў турыстычны маршрут “Залатое кола Гомельшчыны”. Найбольш вядомыя тураўскія славутасці – каменныя крыжы іспаліны і растучыя з зямлі крыжы на Барысаглебскіх могілках, раскапаны падмурах старажытнага храма.
9. Гістарычная спадчына
Статут нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей прысвоены абраду “Юраўскі карагод”, які водзяць у вёсцы Пагост, і спеўнаму стылю Тураўскага міжрэчча Прыпяці і Сцвігі, які ўласцівы народнаму фальклорнаму ансамблю “Дубравіца” Рычоўскага цэнтра традыцыйнай культуры.
10. Птушыная дамоўка
Тураўскі луг – прыродны заказнік, арніталагічная тэрыторыя міжнароднага значэння. Займае 140 гектараў, на якіх знаходзіцца буйнейшае ў Беларусі пасяленне водна-балотных птушак. У 2009 годзе ў цэнтры Турава ўстаноўлены першы ў Беларусі помнік птушцы – куліку-марадунцы. Птушыная дамоўка
Сяргей БЕЛКА