Рэканструкцыя моста: карысць і шкода

Пасяджэнне камісіі па падрыхтоўцы і правядзенні грамадскага абмеркавання справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб’екце рэканструкцыі «Мост праз р. Прыпяць» адбылося ў мінулы панядзелак.

У будынку райвыканкама сабралася кіраўніцтва раёна, інжынеры, якія маюць дачыненне да праекта будаўніцтва, жыхары Жыткаўшчыны.

Першым з дакладам выступіў начальнік аддзела тэхнічнага нагляду РУП «Гомельаўтадар» Віктар Алмабекаў, які нагадаў пра здарэнне, даў характарыстыку існуючых праблем адносна рэканструкцыі, распавёў пра тое, што стан пралётнага збудавання на дадзены момант нестабільны. Плюс да ўсяго, вялікай увагі патрабуе экалагічны бок. Алена Рагавая, распрацоўшчык праекта рэканструкцыі, адзначыла: праблемай з’яўляецца і тое, што мост размешчаны ў межах асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі. У сувязі з гэтым узнікаюць складанасці і менавіта таму дадзены мост з’яўляецца аб’ектам дзяржаўнай экалагічнай экспертызы. У праекце ёсць два асноўных пункты: аднаўленне руху паміж Туравам і Жыткавічамі, рэканструкцыя моста. Дзеянні па ліквідацыі надзвычайных сітуацый робяцца, як усім вядома, з моманту ўзнікнення паломкі.

Безумоўна, усе работы збольшага паўплываюць на навакольны раслінны і жывёльны свет, але органы, якія займаюцца гэтым пытаннем, імкнуцца максімальна паменшыць адсотак урону. Для выканання ацэнкі ўздзеяння на прыроду прыцягнуты спецыялізаваныя арганізацыі, у тым ліку і акадэмія навук.

Дарэчы, на пасяджэнні любое пытанне змаглі задаць і жыхары раёна. Так, ураджэнцы в. Крэмнае пацікавіліся пра далейшы лёс дарог у вёсцы, бо, пасля пастаяннага руху па мясцовых трасах грузавых машын, іх стан прыкметна пагоршыўся. Плюс да ўсяго, пацярпела дамба, якая з-за нагрузкі фактычна разбурана. Па гэтаму пытанню прынята рашэнне аградзіць дамбу з абедзьвюх старон.

Дзіяна РЫДЗЕЦКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.