Работнікі акцыянернага таварыства “Людзяневічы” і камунальнага сельгаспрадпрыемства “Коленскае” першымі ў раёне вывелі тэхніку на сенажаці
Людзяневіцкія корманарыхтоўшчыкі скасілі травы першага ўкосу на 48 гектарах, а коленскія – на чатырох. Дадзеныя па стану на 11 мая.
Усяго вышэйзгаданай працы ў рэгіёне ў бягучым годзе неабходна выканаць на 3599 гектарах. Сёлета для патрэб грамадскага статка аграрыям патрабуецца нарыхтаваць 10 тысяч тон сена, 58 тысяч тон сенажу і 185 тысяч тон сіласу.
Зараз травяная маса ідзе на корм жывёле. На гэтыя мэты ўжо выкарыстана 1123 тоны зялёнкі.