Праблема зберажэння энергіі вельмі актуальнай
Праблема зберажэння энергіі для нашай краіны стала вельмі актуальнай, у Беларусі няшмат энергетычных крыніц, іх вытворчасць забруджвае прыроду. Пагэтаму вельмі важна з самага маленства навучыць дзяцей ашчадна адносіцца да энергетычных рэсурсаў, сфарміраваць культуру спажывання электрычнасці.
У нашай школе на працягу тыдня праводзілася шмат цікавых мерапрыемстваў, прысвечаных энергазберажэнню. У мерапрыемствах удзельнічалі нават выхаванцы дзіцячага садка. Педагогі А. Сулкоўская, І. Салко і В. Федарэнка правялі для іх пазнавальныя заняткі, малыя даведаліся, чаму трэба берагчы святло і ваду, адказалі на пытанні, удзельнічалі ў ролевых гульнях.
А вучні бралі актыўны ўдзел у конкурсе плакатаў, шукалі цікавае рашэнне ў змаганні творчых работ на тэму “ Другое жыццё пластыкавай бутэлькі”, праводзілі рэкламную кампанію па энергаашчаднасці. З гэтай мэтай для вучняў, настаўнікаў, бацькоў і жыхароў вёскі Кольна былі распрацаваны памяткі “Як энергію зберагчы». А выхаванцы групы падоўжанага дня, прымаючы ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце “Энергоша”, даказалі і навучэнцам школы, і настаўнікам, і жыхарам вёскі , што яны творчыя асобы, якія валодаюць крэатыўным мысленнем. Завяршыла тыдзень інтэлектуальная гульня, у якой прынялі ўдзел навучэнцы 8-11 класаў. Старшакласнікі папоўнілі свае веды па энергазберажэнню, абмяняліся думкамі і меркаваннямі.
Навучэнцы школы пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара Т. Петрушкевіч спаборнічалі ў праектах “Энергазберажэнне ў нашым жыцці”, праявілі фантазію і творчы падыход, дзякуючы чаму занялі першае месца ў раёне.
Работа па фарміраванні ў школьнікаў ашчадных адносін да прыродных рэсурсаў, навучанне навыкам энергаберажлівасці вядзецца ў нашай школе на працягу ўсяго года. Мерапрыемствы такія вельмі карысныя, бо у цікавай і пазнавальнай форме тлумачаць дзецям пра сур’ёзныя рэчы.
Т. Юнчыц, 5 клас, С. Ярмоліч, 6 клас, члены гуртка “Юны журналіст”, Кольненскі дзіцячы сад-сярэдняя школа