Мінскае сувораўскае вучылішча 16 і 23 сакавіка праводзіць дні адчыненых дзвярэй
Мерапрыемствы пачнуцца а дзясятай гадзіне раніцы.
Падчас іх пройдзе сустрэча з камандаваннем установы, будуць растлумачаны правілы прыёму ў яе, а таксама асаблівасці адукацыйнага працэсу, матэрыяльна-бытавога забеспячэння і правядзення вольнага часу сувораўцамі.
Вучылішча знаходзіцца па адрасу: г. Мінск, вул. Багдановіча, 29. Даехаць да ўстановы можна на тралейбусах №№12, 29,37,40, 46,53 і аўтобусамі №№24, 38, 57, 91 ад станцыі мятро Няміга да прыпынку Оперны тэатр.
Сяргей БЕЛКА