Аграрыі Жітковіцкага раёна не спыняюць мерапрыемстваў на палетках азіміны
Зараз на іх вядзецца другая падкормка.
Гэтую работу неабходна выканаць на 9886 гектарах каласавых і 2159 азімага рапсу. Добра пастаўлена справа ў акцыянерным таварыстве “Тураўшчына”. Неабходныя дозы мінеральных угнаенняў тут ўнесены ўжо на ўсёй пяцісотгектарнай плошчы алейнай культуры. На такой жа колькасці палеткаў “элексір урадлівасці” атрымалі і каласавыя.
Належныя тэмпы на падкормах азімых забяспечваюцца і ў сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба, акцыянерным таварыстве “Прыазёрскае-Агра”, КСУПе “Бялёў”. Усяго па раёну на 12 красавіка згаданыя работы выкананы адпаведна на двух з паловай тысячах гектарах зерневых і 1580 азімага рапсу, што складае 25 і 73 працэнты да задання.
Порцыі мінеральных угнаенняў атрымлі-ваюць і травяныя ўгоддзі. Яны ўнесены на амаль пяці з паловай тысячах гектарах шматгадовых траў і на паўтары лугоў і выпасаў.