132 тоны малака аграрыі рэгіёна пастаўляюць перапрацоўшчыкам
У параўнанні з леташнім перыядам гэта болей як на сем працэнтаў.
Рост рэалізацыі прадукцыі павялічыўся за кошт павышэння надояў на грамадскіх фермах. Зараз ад каровы атрымліваюць па 14,62 кілаграма малака пры плюсе 1,1 кг да мінулагодняга ўзроўню. Значныя прыбаўкі па надоях маюць жывёлаводы сялянскай гаспадаркі М.Р. Шруба і акцыянерных таварыстваў “Прыазёрскае-Агра” і “Тураўшчына”. У прыватнасці, на комплексе першага сельгаспрадпрыемства прадуктыўнасць кароў складае больш за трыццаць літраў малака. Пры гэтым яна павялічылася амаль на чатыры кілаграмы.