Радуе ўраджайнасцю аграрыяў кукурузны палетак
Прычым, належную аддачу атрымліваюць вяскоўцы пры ўборцы культуры на сілас і на зерне.
У бягучым годзе вяскоўцам патрэбна абмалаціць пачаткі на 3093 генктарах. Работа выканана на 14 кастрычніка на 1295, з якіх пры сярэдняй ураджайнасці 48,1 цэнтнера сабрана 6225,2 тоны зерня. Найбольшую колькасць яго, звыш дзвюх тысяч тон, назапасілі ў акцыянерным таварыстве “Прыазёрскае-Агра”, прычым у гаспадарцы 1800 тон заплюшчылі ў рукавы. А вось самая высокая аддача кукурузнага гектара ў ААТ “Тураўшчына”. Тут на круг намалочваюць па 78,8 цэнтнера. Радуюць ураджаем земляробаў і палі акцыянерных таварыстваў “Дзякавічы” і “Жыткавічыхімсервіс”, дзе адпаведна збіраюць па 63,2 і 59,6 цэнтнера.
Не спыняецца ў раёне і ўборка кукурузы на сілас. Для патрэб грамадскай жывёлагадоўлі гэтага корму патрэбна назапасіць 180340 тон. На вышэйазначаную дату ў траншэі пакладзена на захоўванне 145410 тон масы. Верагоднасць таго, што вяскоўцы паспяхова справяцца з даведзеным заданнем, даволі вялікая. Па-першае, культура скошана толькі на 7132 гектарах з наяўных 9480. Па-другое, палеткі вызначаюцца высокай аддачай. З кожнага гектара выходзіць у сярэднім па 234,7 цэнтнера зялёнкі. Дарэчы, працаўнікі акцыянерных таварыстваў “Дзякавічы”, “Людзяневічы” і сялянскай гаспадарцы М.Р.Шруба з планамі па нарыхтоўцы сіласу з кукурузы паспяхова справіліся.