Яднаюць адлегласць і час

Сёння – сусветны Дзень пошты. З добрым настроем сустракае сваё прафесійнае свята калектыў Людзяневіцкага аддзялення сувязі.

Гэта адно з самых буйных структурных падраздзяленняў, у зоне яго абслугоўвання 14 населенных пунктаў. У большасці з іх арганізавана мотадастаўка, а жыхарам цэнтральнай сядзібы, Сялка і Дзедаўкі пашанцавала на штодзённыя стасункі з паштальёнамі.

– Мы як адна сям’я, – характырызуе калег начальнік АПС Алена Пашпал. – Інакш, працуючы з людзьмі, нельга. Усе дружныя, адказныя і працалюбівыя.

Кар’ера Алены Аляксандраўны пачалася ў 2006-ым. Яна з прафесійнай дынастыі. Колісь разносіў карэспандэнцыю яе дзед, а зараз – маці. Вольга Баліч, дарэчы, тут самая вопытная, дзесяцігодку шчыруе паштальёнам. Каляжанка Наталля Гулюта і аператар Святлана Купрыяновіч ў штаце чацвёрты год. Самы меншы стаж у Наталлі Байкоўскай, якая прышла толькі сёлета.

Паслугі сувязістаў па-ранейшаму запатрабаваныя. І ў век Інтэрнэта вяскоўцы адпраўляюць пісьмы і выпісваюць газеты. Самая папулярная, канечне, раёнка. У Людзяневічах і ваколіцы ў нас – 248 чытачоў. Цікавяць месцічаў і іншыя выданні. Напрыклад, жыхарка аграгарадка Тамара Пупенка атрымлівае аж 17 найменняў перыёдыкі. Пакуль ёсць падпісчыкі, напэўна, будзе жыць і пошта.

Мы шчыра віншуем нашых партнёраў, работнікаў раённага ўчастка паштовай сувязі, з прафесійным святам і дзякуем за ўвагу да “Новага Палесся”.

Святлана Шакалян

Фота аўтара

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.