Бедная зямля не народзіць пшана

Пачатая ў мінулым годзе кіраўніцтвам акцыянернага таварыства “Жыткавічыхімсервіс” работа па рэканструкцыі аб’ектаў вытворчай базы паспяхова працягваецца і сёлета.

Нядаўна ў структурным падраздзяленні пасля капітальнага рамонту здалі ў эксплуатацыю яшчэ адну ёмістасць для захоўвання вадкіх азотных угнаенняў. Немалы ўклад у такую важную працу ўнёс галоўны інжынер прадпрыемства  Аляксей Навасялецкі.

Па словах дырэктара прадпрыемства Ігара Галавача, зрабілі гэта даволі своечасова. Напярэдадні вясны на базу актыўна пастаўляецца згаданы “элексір  урадлівасці”, які неабходна ўпарадкаваць і захоўваць да пачатку палявых работ. І дадатковая спраўная цыстэрна, аб’ёмам чатырыста метраў кубічных, дазваляе паспяхова спраўляцца з ускладзенай задачай. Дарэчы, дзякуючы капітальнаму рамонту сховішчаў для складзіравання вадкіх і цвёрдых угнаенняў на базе “Жыткавічыхімсервіса”  здольныя адначасова размясціць згодна з патрабаваннямі да двух з паловай тысяч тон згаданых відаў мінеральных тукаў.

Работы па рэканструкцыі сховішчаў будуць працягнуты. Адрамантаваць яшчэ неабходна дзве ёмістасці для  КАСаў. Справіцца плануюць з гэтай справай да канца лета, што дазволіць берагчы дорагакаштуючы матэрыяльны рэсурс для  вырошчвання высокіх ураджаеў.

Сяргей Белка

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.