Працуюць з прыбаўкай

З пачатку мінулага года ў акцыянерным таварыстве “Тураўшчына” намеціліся станоўчыя зрухі ў вытворчасці малака. Напрыклад, за палову бягучага месяца тут атрымалі больш як паўтысячы тон сырадою, у параўнанні з леташнім перыядам прырост складае пяць працэнтаў.

Зараз штодзённа на дзевяці грамадскіх малочнатаварных фермах і комплексах сельгаспрадпрыемства атрымліваюць больш як пяцьдзясят тон  малочнай прадукцыі. Амаль дзевяноста працэнтаў яе пастаўляецца на перапрацоўку. Прычым, 64% – гатункам “экстра”. Сярэдні надой ад каровы складае пятнаццаць з паловай кілаграмаў, ён павялічыўся  да мінулагодняга ўзроўню на васямсот грамаў.

Разам з тым, у гаспадарцы маюцца структурныя падраздзяленні, дзе працаўнікі дабіваюцца значна вышэйшых паказчыкаў. У ліку такіх МТФ “Верасніца” і МТК “Казаргаць-2”. Тут ад каровы надойваюць болей як па дваццаць кілаграмаў сырадою. Нядрынныя вынікі маюць і работнікі малочнатаварнай фермы “Азяраны”, дзе прадуктыўнасць дойных кароў сягае ў сярэднім амаль шаснаццаці кілаграмаў у суткі. Дарэчы, менавіта жывёлаводы гэтых вытворчых структур і фарміруюць асноўны вал малака, які ідзе на продаж.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.