“Сатурн” прырастае плошчай
Апошнія прыгатаванні застаюцца да запуску новага вытворчага модуля ў акцыянерным таварыстве “Сатурн-1”.
Па словах яго дырэктара Міхаіла Саскевіча, адбудзецца наваселле недзе праз месяц-паўтара. Узводзімы на тэрыторыі цэх дазволіць істотна палепшыць умовы працы і паспрыяе прыросту заказаў. У прасторным памяшканні плануецца вырабляць маштабныя канструкцыі, тут будзе ажыццяўляцца і шэраг іншых падрыхтоўчых аперацый.
Паралельна на прадпрыемстве вырашаецца і пытанне тэхнічнага перааснашчэння. Хутка базу папоўніць яшчэ адзін плазменны станок. Японскае абсталяванне з 3-D галавой мае высокую дакладнасць, многафункцыянальнасць і большыя магчымасці ў параўнанні з тымі, што задзейнічаны на вытворчасці.
Святлана Шакалян