Слова – лепшым
Знаёмім з землякамі, якія дабіліся поспехаў у розных сферах жыццядзейнасці Жыткаўшчыны. Менавіта яны ў гэтым годзе ўпрыгожаць раённую Дошку гонару.
Алена Глотава, аператар машыннага даення Верасніцкай МТФ ААТ “Тураўшчына”:
– Прафесіі аддадзена два дзясяткі гадоў. За азначаны час жывёлагадоўля зрабіла значны крок у сваім развіцці. Безумоўна, такая акалічнасць патрабуе і павышэння ўласнай кваліфікацыі работнікамі. Гэтаму надаю вялікае значэнне, таму і атрымліваю добрыя здабыткі. Летась ад каровы надаіла па восем тон малака, што дазволіла стаць членам абласнога клуба лепшых аператараў машыннага даення. Але самая трывалая аснова маіх поспехаў у тым, што адношуся да абавязкаў з душой.
Сяргей БЕЛКА