У планах сельгаспрадпрыемстваў раёна значна павялічыць аб’ёмы па вырошчванню кукурузы.

У планах працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна бягучай вясной значна павялічыць аб’ёмы па вырошчванню кукурузы. Сёлета пад яе адведзена больш як чатырнаццаць тысяч гектараў замест 11400 мінулагодніх.

З азначанай вышэй плошчы “каралеву палёў” пасеюць на 3632 гектарах на зерне і на 10458 – на сілас. На цяперашні час аграрыі актыўна вядуць падрыхтоўку глебы, каб у аптымальныя тэрміны справіцца з сяўбой згаданай культуры. Даволі плённа ў гэтым плане працуюць механізатары акцыянернага таварыства “Прыазёрскае-Агра”, дзе да сяўбы гатовыя больш за дзве з паловай тысячы гектараў раллі. У цэлым па раёну сяўбу кукурузы ўжо можна праводзіць амаль на пяці тысячах гектарах.

Сяргей Белка

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.