Жывёлаводы АТ “Дзякавічы” больш як у два разы павялічылі рэалізацыю малака
За студзень-люты жывёлаводы акцыянернага таварыства “Дзякавічы” больш як у два разы павялічылі рэалізацыю малака ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам. За азначаны час з ферм гаспадаркі на перапрацоўку паступіла 419,2 тоны прадукцыі.
За два месяцы бягучага года справы з пастаўкамі сырадою нядрэнна склаліся і ў цэлым па раёну. На ТМК з сельгаспрадпрыемстваў паступіла 7724,6 тоны малака, што на 11,9 працэнта болей за аналагічны мінулагодні перыяд. Значны ўклад у гэты поспех унеслі жывёлаводы акцыянерных таварыстваў “Прыазёрскае-Агра”, якія павялічылі рэалізацыю прадукту на 44,4 працэнта, “Тураўшчына” — 8,9 працэнта, сялянскай гаспадаркі М.Р. Шруба — 12,5 працэнта і камунальнага сельгаспрадпрыемства “Коленскае”, дзе спрацавалі ў згаданым накірунку лепей на 9,7 працэнта.
Сяргей БЕЛКА