На медалі прэтэндуюць 18 выпуснікоў
На Жыткаўшчыне, па папярэдніх падліках, сёлета будзе выдана 223 атэстаты і 380 пасведчанняў аб заканчэнні дзевяці класаў. На медалі прэтэндуюць 18 чалавек.
Згодна з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, вусныя іспыты ў мэтах дыстанцыравання пажадана ажыццяўляць па падгрупах. Дыктанты і кантрольныя работы правядуць у прасторных аўдыторыях, з выкананнем “супрацьэпідэмічнага рассаджвання” вучняў. Развітанне з выпускнікамі адбудзецца 10 чэрвеня.