Кормавытворчасць не спыняецца
Аграрыі рэгіёна праяўляюць належны клопат, каб мець трывалую кармавую базу для грамадскага статка.
Зараз назапашванне сена і сенажу вядзецца з траў другога ўкосу, якія ўбраны больш як на чатырох тысячах гектарах, а таксама на поймавых лугах. Пад павеці і траншэі ўжо закладзена 4147 тон сена (33 працэнты да задання) і 60477 тон сенажу ( з перавыкананнем планавага паказчыка на 8 працэнтаў). Добра ладзяцца справы на травяных угоддзях у механізатараў акцыянерных таварыстваў “Тураўшчына”, “Дзякавічы”, камунальных сельгаспрадпрыемстваў “Чырвоны Бор” і “Коленскае”.