Пад кантролем інвентар, у норме кожны экземпляр
Усяго чатыры гады загадвае гаспадарчай часткай ліцэя Эліна Сялюк, але гэтага часу хапіла, каб зразумець: чалавек трапіў, як кажуць, на сваё месца.
Заўхоз не проста пасада, а незаменны кадр у любой арганізацыі, і прафтэх – не выключэнне. Ад таго, як ён выконвае свае прафесійныя абавязкі, залежыць прадукцыйнасць рабочага працэса ў цэлым. Стараннямі гэтага спецыяліста ўдаецца ствараць камфортныя ўмовы для паўнавартаснага функцыянавання ўсяго калектыву. Эліна Уладзіславаўна па адукацыі майстар-тэхнолаг малочнай вытворчасці, працавала на мясцовым маслазаводзе да самай яго рэарганізацыі. Пошук вакансіі прывёў яе ў ліцэй. Адказнасць, камунікабельнасць, руплівасць і арганізатарскія здольнасці пасадзейнічалі хуткаму ўваходу ў справу.
– Людзі тут усе добразычлівыя, – удзячна калегам за падтрымку Эліну Сялюк. – Таму і справы ладзяцца. Утульнасць і належныя ўмовы стараемся падтрымліваць разам. Прыемна, калі наведвальнікі ставяць ліцэю высокую аценку па добраўпарадкаванасці.
Дырэктар установы Наталля Ільеня называе заўхоза сваёй правай рукой, падкрэсліваючы, што с такім супрацоўнікам можна быць спакойным за стан гаспадаркі.
Святлана Шакалян