Земляробы АТ“Тураўшчына” актыўна вядуць продаж збажыны
Земляробы акцыянернага таварыства “Тураўшчына” актыўна вядуць продаж збажыны ў лік дзяржзаказу.
Дзякуючы гэтаму працаўнікі згаданай гаспадаркі паспяхова справіліся з заданнем па рэалізацыі насення рапсу. Яго ў сельгаспрадпрыемстве намалацілі сёлета 611 тон, з якіх 394 тоны, што складае 109 працэнтаў звыш даведзенага плана, паставілі на ААТ “Гомельскі тлушчавы камбінат”. Не адкладваюць у доўгую скрынку ў таварыстве і разлік з дзяржавай збажыной новага ўраджаю. На прадпрыемствы хлебапрадуктаў тураўскія працаўнікі на 27 ліпеня даставілі амаль пяцьсот тон зерня з 1950, якія прадугледжаны заданнем.
Дарэчы, хлебаробы Жыткаўшчыны ў дзяржаўныя засекі павінны ў бягучым годзе засыпаць 4698 тон збожжа.