Механізатары КСУПа “Бялёў” прыйшлі на дапамогу калегам і прыватнікам
Механізатары КСУПа “Бялёў”, абмалаціўшы каласавыя ў сваёй гаспадарцы, неадкладна прыйшлі на дапамогу калегам і прыватнікам. Напрыклад у ААТ “Тураўшчына” пасля ўласных дажынак накіравалі два камбайны з экіпажамі. Трэці задзейнічалі на абмалоце ўчасткаў збажыны насельніцтва. Хутка такую справу выканалі на прыватных агародах у аграгарадках Бялёў і часткова Дуброве.
У цэлым, як расказаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксандр Талмачовец, хлебная ніва сёлета парадавала мясцовых працаўнікоў. З яе сабралі 1485 тон зерня. Нядрэнная для тутэйшых палёў ураджайнасць дазволіла дабіцца камбайнавым экіпажам у складзе Аляксандра Гаўрылава і Максіма Савіча, Мікалая Чэркаса і Генадзя Галавача добрай выпрацоўкі. На перавозцы лідарам стаў малады трактарыст Андрэй Матох.