Сяўба азімага рапсу ў раёне ідзе добрымі тэмпамі
Сяўба азімага рапсу ў раёне ідзе добрымі тэмпамі. У акцыянерным таварыстве “Людзяневічы” і камунальным сельгаспрадпрыемстве “Коленскае”, дзе плошчы пад алейную культуру невялікія, кампанія практычна набліжаецца да завяршэння. Ладзяцца справы і ў механізатараў ААТ “Тураўшчына”. Менавіта тут сёлета запланавана размясціць асноўны рапсавы клін раёна. З трохсот гектараў, адведзеных у гаспадарцы пад згаданую культуру, яе насенне ўжо заштукавана на 215.