Жніво ў раёне выйшла на фінішную прамую
Вяскоўцы на 11 жніўня абмалацілі каласавыя на 90 працэнтах плошчаў.
З убраных 8578 гектараў валавы збор збажыны склаў 22281 тону пры сярэдняй ураджайнасці 26 цэнтнераў. Найбольшую аддачу зерневага кліна атрымліваюць камбайнеры акцыянернага таварыства “Тураўшчына”. Кожны гектар аддзячвае мясцовых земляробаў 45 цэнтнерамі хлеба.