Корманарыхтоўшчыкі раёна перавыканалі заданне па назапашванні сіласу.
На дваццаць працэнтаў корманарыхтоўшчыкі раёна перавыканалі заданне па назапашванні сіласу.
На 28 кастрычніка ў траншэі ўжо закладзена амаль 190 тысяч тон гэтага фуражу, прычым, асноўны яго аб’ём з кукурузы. У ліку гаспадарак, якія забяспечылі высокі працэнт запасаў згаданага корму, сялянская гаспадарка М.Р. Шруба, акцыянерныя таварыствы «Дзякавічы», «Прыазёрскае-Агра», «Тураўшчына» і камунальнае сельгаспрадпрыемства “Коленскае”.
Работы на кукурузных палетках не спыняюцца. На азначаную дату культура на сілас убрана на 10244 гектарах, што складае 91 працэнт наяўнай плошчы. Кожны гектар «каралевы палёў» радуе вяскоўцаў 204,5 цэнтнера масы. У чатырох гаспадарках аддача палеткаў намнога перавышае сярэднераённы паказчык.