Сельгаспрадпрыемствы раёна нарошчваюць вытворчасць малочнай прадукцыі
Сельгаспрадпрыемствы раёна з пачатку года зрабілі чарговы крок у нарошчванні вытворчасці малочнай прадукцыі.
З пачатку года на грамадскіх фермах яе атрымалі амаль пяцьдзясят тысяч тон, што на шэсць працэнтаў болей за мінулагодні паказчык. Гэта аператарам машыннага даення дазволіла заняць ў абласным рэйтынгу чацвёртае месца. У разліку на адну карову атрымана па 4919 кілаграмы сырадою і прадуктыўнасць дойнага статка вырасла на 228 літраў малака.