10605 кілаграмаў малака склаў надой ад каровы ў СГ М.Р. Шруба
У сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба за мінулы год ад каровы надаілі па 10605 кілаграмаў малака.
Гэта ўпершыню ў раёне, калі жывёлаводы аднаго сельгаспрадпрыемства дабіліся такога значнага вытворчага здабытку. Важна адзначыць, што прадуктыўнасць рагуль на фермерскім комплексе ў параўнанні з 2019 годам вырасла больш як на тону сырадою. Летась аператары машыннага даення сялянскай гаспадаркі атрымалі 12250 тон прадукцыі, прыросшы па валаваму паказчыку да папярэдняга на 20,9 працэнта. З агульнай колькасці малака перапрацоўшчыкам прададзена 11793,5 тоны пры таварнасці 96,3 працэнта. Удала складваецца для мясцовых працаўнікоў і пачатак бягучага года, а таксама перспектывы для далейшага развіцця галіны праглядваюцца ў сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба даволі нядрэнныя.