Інспекцыя дзяржтэхнагляду актывізавала дзейнасць па рэгістрацыі трактароў
Інспекцыя дзяржтэхнагляду актывізавала дзейнасць па рэгістрацыі трактароў, прычэпаў сельскагаспадарчых, дарожна-будаўнічых і меліярацыйных машын. Толькі за мінулы год гэтую працэдуру прайшлі 60 адзінак тэхнікі арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама 29 прыватных. Усяго зараз на ўліку знаходзіцца 1908 згаданых транспартных сродкаў юрыдычных і 540 фізічных асоб. Дарэчы, для праходжання рэгістрацыі і тэхагляду трактароў і машын можна звяртацца непасрэдна ў інспекцыю дзяржтэхнагляду па панядзелках і чацвяргах.