“Прыазёрскае-Агра” ў мінулым годзе пераадолела шасцітонны надой
Жывёлаводы акцыянернага таварыства “Прыазёрскае-Агра” ў мінулым годзе пераадолелі шасцітонны надой ад адной каровы. Прадуктыўнасць дойнага статка павялічылася на 1544 кілаграмы ў параўнанні з папярэднім годам. Гэты вынік стаў 331 ў рэспубліцы сярод гаспадарак, якія надаілі па шэсць і болей тон малака ад каровы. Дарэчы, такіх сельгаспрадпрыемстваў у краіне налічваецца 356.