Таццяна ЗЯМЛЯНІК нясе вучням прыгажосць роднага слова

Увесь гэты час Таццяна Мікалаеўна нясе вучням прыгажосць роднага слова, хаця ў рускамоўным асяроддзі, прызнаецца, рабіць тое няпроста.

— Зацікавіць сваім прадметам, значыць паказаць: беларуская мова — гэта сучасна і модна, — філолаг радуецца, што ўсё больш моладзі сёння спрабуюць гаварыць па-беларуску, хаця б для таго, каб вылучацца сярод іншых. — На ўроках нельга абмежавацца толькі  школьнай праграмай, трэба пастаянна шукаць новыя сучасныя прыёмы, павышаючы інтарэс дзяцей да вывучэння мовы і літаратуры. Бо знікне мова — не будзе і нацыі.

Пазакласныя мерапрыемствы, знаёмства з творамі новых айчынных аўтараў, арганізацыя даследніцкай дзейнасці, удзел у конкурсах рознага ўзроўню — вось далёка не поўны пералік настаўніцкага арсеналу, з дапамогай якога выхоўваецца любоў да роднай гісторыі і культуры, пачуццё прыналежнасці да самабытнага народу, уменне цаніць сваё.

Штрыхі да партрэта Таццяны Зямлянік

* Больш за дзесяць яе выпускнікоў (у адным класе было адразу шэсць) сталі калегамі. Сама ж пайшла ў педагогі, прыслухаўшыся да парады філолага Кацярыны Паповай.

* У школе атрымала залаты медаль, пераадолела ўступны конкурс у ВНУ – 9 чалавек на месца, інстытут скончыла з чырвоным дыпломам.

* Настаўнік вышэйшай катэгорыі, не стамляецца павышаць прафесійную кампетэнцыю праз удзел у канферэнцыях (у тым ліку міжнародных), семінарах і вебінарах, пераможца шэрагу конкурсаў.

* У побыце размаўляе “па-тураўску”, з ужываннем дыялектаў.

* Кожнаму беларусу раіць абавязкова прачытаць кнігу Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.

* Любімыя святы з нацыянальным каларытам – Купалле і Раство.

Святлана Шакалян

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.