Праца – крыніца дабрабыту

Васіль Каралец, начальнік філіяла нафтаперапампоўваючай станцыі «Тураў» ААТ «Гомельтранснафта Дружба», адначасова з’яўляецца дэпутатам Тураўскага гарадскога і Жыткавіцкага раённага Саветаў. Калі ў першы орган вылучаўся некалькі разоў, то ў другім – навічок, працуе бягучае скліканне.

У мясцовым «парламенце» ён выступае за інтарэсы выбаршчыкаў Верасніцы. У асаблівым прадстаўленні гэты чалавек не мае патрэбы. Васіль Рыгоравіч 21 год аддаў НПС, з якіх пяць на пасадзе кіраўніка. За ім калектыў у 96 работнікаў, складаныя вытворчыя задачы. Дзверы службовага кабінета кіраўніка не зачыняюцца, для людзей ён заўжды застаецца  «даступнай» персонай.

– Гэта ў вялікіх гарадах трэба запісвацца на прыём, – тлумачыць вясковы пратакол субяседнік, – у нас жа кожны жыхар – свой. Ідуць і за парадай, і за дапамогай. Што зрабіў як дэпутат, гэта павінны, лічу, ацэньваць выбаршчыкі. Заўжды кіруюся правілам: калі можаш – падтрымай.

Ён і падтрымлівае – школы, садкі, медыцыну, выдзяляючы па магчымасці тэхніку, фінансы, іншыя рэсурсы. Васіль Рыгоравіч упэўнены, што, калі кожны на сваім месцы будзе працаваць шчыра і якасна, трымаць у парадку прысядзібны ўчастак, з павагай ставіцца да наваколля, тады не трэба будзе шукаць іншага шчасця за межамі Беларусі. Вобразна кажучы, мы самі яго кавалІ.

Святлана ШакаЛЯН

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.