Сёлета аддзяленне паштовай сувязі ў Хільчыцах значна памаладзела

Яно пераехала ў новае адрамантаванае памяшканне. Цяпер гаспадыням установы Галіне Мельнік і Ніне Кацэвіч  зручней выконваць прафесійныя абавязкі, што станоўча паўплывала на абслугоўванне вяскоўцаў.

Як адзначыла начальнік Жыткавіцкага ўчастка паштовай сувязі Леся Кузьміч, работніцы хільчыцкай пошты старанныя і вопытныя спецыялісты. Працоўны стаж кожнай налічвае больш за дзясятак гадоў. Таму і справы ў іх ладзяцца. Даведзеныя заданні выконваюць паспяхова, нараканняў  ад кліентаў не паступае. Галіна Адамаўна і Ніна Мікалаеўна дастаўляюць па дамах не толькі карэспандэнцыю, а і забяспечваюць землякоў таварамі паўсядзённага ўжытку, прымаюць камунальныя плацяжы, праводзяць падпісныя кампаніі. Дарэчы, што тычыцца «Новага Палесся», то, дзякуючы намаганням паштальёна, тыраж раёнкі даволі стабільны. Па серадах і суботах газета прыходзіць у дамы больш як шасцідзесяці гаспадароў.

Акрамя асноўнай дзейнасці, паштавікі вялікую ўвагу надаюць і падтрыманню парадку на працоўным месцы, таму тут заўсёды ўтульна і прыбрана, кожны тавар знаходзіцца на строга адведзеным месцы. Відавочна, што жанчыны сваю справу ведаюць і імкнуцца выканаць яе як найлепш. Аднавяскоўцы заўсёды сустракаюць паштальёнаў ветліва і прыхільна.

Сяргей Белка

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.