У Жыткавіцкім раёне расце вытворчасць малака
Сельгаспрадпрыемствы раёна забяспечваюць устойлівы рост у вытворчасці малака. Зараз на грамадскіх фермах у дзень надойваюць
172 тоны, што на 13 працэнтаў больш, чым у на такі ж перыяд мінулага года. Сярэдні надой ад каровы складае 16,75 кілаграма. Да леташняга паказчыка прыбавілі 1,3 кілаграма. Самая ж высокая прадуктыўнасць рагуль на малочнатаварных комплексах ААТ «Дзякавічы» і сялянскай гаспадаркі М.Р. Шруба, дзе дзённы надой перавышае трыццаць кілаграмаў