Без прафілактыкі не абысціся

Наталля Вакульчук, старшыня  прафкама ААТ «Тураўшчына»:

— У сваім калектыве я ў ліку першых прышчапілася ад каронавіруснай інфекцыі.  Дзякуй медыкам, якія выехалі да нас у гаспадарку і зрабілі засцерагальныя ўколы. Усё для мяне прайшло добра,  стала адчуваць сябе больш упэўнена, хаця і маску ў людных месцах надзяваю, і рукі апрацоўваю. Разам       са спецыялістамі праводзім вялікую прафілактычную работу ў структурных падраздзяленнях. І яна дае плён. Свядомасць работнікаў, асабліва пасля апошняй успышкі пандэміі, памянялася. Жадаючых прышчапіцца значна вырасла, нават і тыя, хто перахварэў, таксама запісваюцца і ідуць у бальніцу самастойна. Раней жа медыкі наведвалі фермы, каб правесці вакцынацыю. Лічу, што гэта пакуль адзіны спосаб, каб паставіць на шляху распаўсюджвання захворвання надзейны заслон. Людзі, якія прышчапіліся, пераносяць кавід значна лягчэй. Больш таго  мы павінны разумець, што прайшоўшыя прафілактычныя мерапрыемствы клапоцяцца не толькі пра сваё здароўе, але і іншых. Таму неабходна як мага хутчэй выпрацаваць калектыўны імунітэт.

Сяргей БЕЛКА

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.