На фермах палепшыліся паказчыкі вытворчасці малака

У гэтыя дні на грамадскіх фермах істотна палепшыліся паказчыкі вытворчасці малака.

Так, у сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба і акцыянерным таварыстве «Дзякавічы» зараз сутачны надой ад каровы перавышае трыццаць кілаграмаў. Значная дзённая прыбаўка назіраецца і ў цэлым па раёну, яна складае два кілаграмы, а прадуктыўнасць  адной рагулі перавысіла шаснаццаць літраў. Такі стан спраў дазволіў жывёлаводам забяспечыць і прырост па валу, які на цяперашні час перавышае 171 тону. У параўнанні з леташнім гэта больш як на дваццаць працэнтаў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.