Сельгаспрадпрыемствы паспяхова завяршылі ўборку кукурузы на сілас
Сельгаспрадпрыемствы раёна паспяхова завяршылі ўборку кукурузы на сілас. Са згаданай культуры ў траншэі закладзена 175403 тоны корму. Падыходзіць да канца ўборка каралевы палёў і на зерне. Пачаткі абмалочаны на 2717 гектарах, што складае 82 працэнты ад наяўнай плошчы. Пры сярэдняй ураджайнасці 48,8 цэнтнера з гектара ў грамадскія засекі засыпана 13259 тон фуражу. У ААТ «Жыткавічыхімсервіс» і РСУП «Агра-Ляскавічы» ўбралі кукурузу на зерне поўнасцю.