Адпавядаць духу часу
Будучы рэферэндум, на які выносіцца абмеркаванне праекта канстытуцыі рэспублікі беларусь, закранае інтарэсы кожнага грамадзяніна, якому не абыякавы лёс сваёй бацькаўшчыны. Якія меркаванні аб нацыянальным прававым будаўніцтве выказваюць жыхары жыткаўшчыны?
Кацярына Бугук, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама:
— Свет мяняецца цяпер вельмі хутка. І нашаму грамадству патрэбна ісці ў нагу з часам, каб адстойваць традыцыйныя каштоўнасці і супрацьстаяць новым выклікам. Таму ўнясенне зменаў у Канстытуцыю краіны гэта тая неабходнасць, каб захаваць у рэспубліцы стабільнасць і далейшае яе развіццё дзеля нашых грамадзян. Мне вельмі імпануе, як наладжаны працэс па ўнясенню паправак у Асноўны закон. Па сутнасці гэта стала ўсенароднай справай. Спачатку кожны мог выказаць свае прапановы ў грамадскіх прыёмных, якія сталі падставай для працы спецыяльна створанай камісіі, а адабраць яе работу мы будзем на рэспубліканскім рэферэндуме. Сапраўдны прынцып народаўладдзя прапаноўваецца замацаваць ў новым раздзеле Канстытуцыі, у якім прапісваюцца статус і паўнамоцтвы Ўсебеларускага народнага сходу. Упэўнена, ад народнага рашэння на рэферэндуме напрамую будзе залежаць будучыня дзяржавы і нашых дзяцей.
Адам Купрацэвіч, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі:
— Я пільна сачу за тым, як вядзецца праца над праектам нашай Канстытуцыі. І вельмі задаволены, бо працэс адбываецца спакойна, па-дзелавому. Напэўна, мяне больш за ўсё радуе у гэтай важнай справе той факт, што ў ліку змяненняў у Асноўным законе прапануецца занатаваць і палажэнне аб гістарычнай праўдзе ў Вялікай Айчыннай вайне і ролі беларускага народа ў ёй. На жаль, даводзіцца канстатаваць, усё меншае ветэранаў, якія кавалі перамогу, людзей, што перажылі жудасці ваеннага ліхалецця. І становіцца цяжэй захоўваць праўду аб тым часе, даносіць яе моладзі. Таму ўсё часцей падаюцца галасы аб пераглядзе вынікаў вайны, прыніжаецца роля савецкага народа ў ёй, а мы становімся сведкамі маршаў неафашыстаў у розных краінах. Менавіта ўнясенне такога пункту ў Канстытуцыю дазволіць пазбегнуць падобнага на нашай зямлі. Чалавек я кансерватыўны ў дачыненні і сямейных каштоўнасцей. І для мяне непрымальныя павевы, якія парушаюць векавы ўклад у адносінах шлюбу. Таму лічу і гэтую папраўку ў праекце своечасовай.
Сяргей БЕЛКА