Колькасць дойных кароў у раёне вырасла
З пачатку года колькасць дойных кароў у раёне вырасла на 666 галоў і на цяперашні час складае 10467. У параўнанні з леташнім рагуль пабольшала на 6,8 працэнта. Прырост пагалоўя забяспечылі ў акцыянерных таварыствах «Дзякавічы», «Прыазёрскае-Агра» і сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба. Усяго буйной рагатай жывёлы на фермах гаспадарак зараз налічваецца 31587.