На Жыткаўшчыне ў лістападзе зарэгістравана 31 нованароджанае дзіця
На Жыткаўшчыне ў лістападзе зарэгістравана 31 нованароджанае дзіця. Такую інфармацыю паведамілі ў аддзеле загс райвыканкама. У апошні месяц восені лідзіравалі хлопчыкі, якіх было запісана васямнаццаць. Абсалютную большасць, а дакладна 28 немаўлят, задакументавалі ў райцэнтры. У акрэслены перыяд органы запісу актаў грамадзянскага стану аформілі дзевяць пасведчанняў аб заключэнні шлюбу. Пяць новых сем’яў створана ў Жыткавічах і чатыры – у іншых населеных пунктах рэгіёна.