На зімовы адпачынак

Аграрыі раёна актыўна ставяць тэхніку на зімовае захоўванне.

Працуюць у гэтым накірунку  ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах.  На дзевяноста працэнтаў ужо ўдалося падрыхтаваць да «адпачынку» збожжаўборачныя камбайны. На чарзе энерганасычаныя трактары, глебаапрацоўчыя, пасяўныя агрэгаты і іншыя сельскагаспадарчыя  машыны. Па словах начальніка аддзела механізацыі райсельгасхарчу Міхаіла Кузьміча, асноўная ўвага спецыялістамі гаспадарак звяртаецца не толькі на тэмпы пастаноўкі, але і яе якасць, бо неабходна правесці пэўны комплекс работ, каб маразы і снягі не папсавалі механізмы.

– Пры гэтым інжынерным службам арганізацый лягчэй вызначыцца з аб’ёмамі рамонтаў і запасных частак для іх, – адзначае Міхаіл Васільевіч. –  Некаторыя ўжо перадаюць на іх набыццё заяўкі.

Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання распрацавалі і графікі «лячэння» машын.  У першую чаргу ў рамонтныя майстэрні паступяць «Амкадоры», трактары з пагрузчыкамі, кормараздатчыкі. Гэта дзеля таго, каб бесперабойна працаваць на грамадскіх фермах у зімовы перыяд. Далей спецыялісты гаспадарак пачнуць аднаўляць энерганасычаныя трактары і машыны для веснавых палявых работ. Да першага сакавіка наступнага года іх гатоўнасць павінна складаць дзевяноста пяць працэнтаў. Важным момантам у бягучай рамонтнай кампаніі з’яўляецца і тое, што вызначаны крыніцы яе фінансавання.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.